?

Log in

No account? Create an account
 

Kong En Ge

About Нататкі з кітайскага анклаву

Пра адказнасць за базар 23 Крс 2019 @ 01:12
Неяк у свой час трапіў на артыкул, дзе генэзіс англамоўнай ветлівасці (якую немагчыма не заўважыць на фоне славянскай лапідарнасці літаратурнай нормы) выводзіўся праз права грамадзян на валоданне зброяй да жыццёвай неабходнасці дакладна падбіраць словы ў зносінах.
Аднак замест замілавання гэтай пастаралью колькасці ствалоў на руках арыстакратыі і плебса, я ўсё ж адразу прымеціў паралель з зонаўскай культурай прыўральскіх мясцовасцяў, дзе таксама рэзкага слова не скажы сярод сур'ёзных людзей у вечаровым татуажы.
І ведаеце што, ну яе ў пень, гэтую вашую ветлівасць з такім паходжаннем.

25 Стд 2019 @ 15:19
Спадарства, дапамажыце з выбарам па Харватыі: заходні (каб пляж ужо а пятай вечара не быў бессэнсоўным) бераг выспы Чыова ля Трогіра, ці ўсё ж Спліт?
Кошты на жытло прыблізна аднолькавыя, стары горад для праменадаў таксама ў абодвух месцах у наяўнасці (у Трогіры нібыта паменей, але ў Спліце цяжэй з паркоўкай і вольным месцам на пляжы).
Чаго я яшчэ не ведаю, каб зрабіць слушны выбар?
Меркаваны перыяд: канец чэрвеня-пачатак ліпеня.

44 23 Стд 2019 @ 00:01
Настрой бадзёры, дакладна пад вопратку:

бог не фраер™ 23 Врс 2018 @ 10:27
Вось у голас рагачу, як божанька папам крыж у дупе круціць. Новабуд не прастаяў і дзесяці гадоў, хоць аўтэнтыка на ягоным месцы перажыла і будаўніцтва метро побач з няспынным забіццем свай, і амаль дваццаць гадоў заняпаду, калі ў выніку пасля рэканструкцыі была знесеная ўшчэнт пад замову праваслаўных патрэб з прычыны "дрэннага стану цэглы". А паверху, вядома ж, прышпандорылі шыльду "Помнік архітэктуры XIX ст.", перад тым як наўмысна выбраўшы ўсё з фундаментам, каб права прэтэндаваць на пераемнасць знікла ў прынцыпе.

P.S. Дадаткова з гісторыі пытання:
https://kong-en-ge.livejournal.com/16270.html
https://kong-en-ge.livejournal.com/16507.html

Вяртаемся да тэмы 03 Крс 2018 @ 13:51
Са старой дыскусіі:
-- А ў вас ёсць аўтамабіль?
-- Не, ён не пралезае ў каналізацыю.


Нарэшце сумясцілі: Засор. Хозяин гаража обнаружил машину застрявшей в канализации
Other entries
» 100

» (No Subject)
Кампетэнтнасць журналісцішак заўсёды была ў гэтай краіне на вышыні, асабліва калі размова ішла пра юрыдычныя пытанні, дзе трутні пяра рэдка калі ўласна знаёміліся з пытаннем далей за назву артыкула адпаведнага кодэкса.
Так, яшчэ 20-25 гадоў таму былі папулярнымі парады патрабаваць кампенсацыі шкоды за абліцце вадой з лужыны ад праехаўшага па ёй аўтоса, бо "крыніца павышанай небяспекі". Праз дзесяцігоддзі дачыталі да таго, што памер шкоды трэба абгрунтаваць, прыняўшы да ўвагі і пытанні ўласнай неасцярожнасці ў відавочных абставінах, як таму і вучыць нас Грамадзянскі Кодэкс, напісаны ўсё ж з пазіцыі рацыянальнага абагульнення прыктыкі стагоддзяў, а не пад дудку вясковых гарлапанаў.

Зараз вось зрываюць коўдры з абвестак пра "адказнасці не нясем" у гардэробах з публічнымі камерамі захоўвання, апелюючы да арт. 787 ГК, які здужылі прачытаць ажно ў памеры першай часткі, вычапіўшы абавязак "прымаць усе неабходныя меры" па захоўванні. У той час, як частка трэцяя і апошняя таго ж артыкула аслабляе патрабаванні для выпадкаў бясплатнага захоўвання да намаганняў у тым жа памеры, што і да ўласных рэчаў арганізатара захоўвання. А гардэробу ж і на самой справе без розніцы, чый там шмот вісіць на ўмовах "каштоўнага не пакідаць".
» Загалоўкі аднаго дня ў ойці-краіне
1) «Единодушие айтишников и правоохранителей»: в ПВТ обсудили, как развивать цифровую экономику
2) На скамье подсудимых оказались восемь человек, в том числе госслужащие и топ-менеджеры известного поставщика вычислительной техники и ИТ-решений. Двое из них не под стражей, шесть — в «клетке».
» 43
Гэта як раз той погляд, які ідэальна адпавядае майму стану.


Асабліва ў той час, калі перспектыва чарговага дзесяцігоддзя жыцця пераходзіць паціху з бясспрэчнай у імаверную катэгорыю.
» (No Subject)
Узгадаў тут, як адносна нядаўна настойліва піярылася паводле метадычцы тэза "з паліцыяй/мянтамі спрачацца нельга -- трэба падпарадкавацца, а пасля абскарджваць".
Што можна сказаць: большасць з тых, хто схільны быў да такой лініі паводзінаў, 70-80 гадоў таму ціхенька па начах і павыводзілі на курапацкія сцежкі праз падвалы прызнальных паказанняў, а застаўшыеся цвёрда засвоілі: пытанне варта вырашаць, пакуль паперы пісаць не пачалі, калі ўжо духу не хапае вочы гасцям выдавіць, хоць вынік адзін.
Ну, і пра маскарад "добрага НКУС" таксама памятаем у разрэзе калібровачнага правіла: добрым -- добрую труну, і ў рэчку.
» (No Subject)
Знайшоў сёння на аўтосе аферту "Куплю ваше авто". Напэўна, нехта з хамячых інвестараў вырашыў вывесцісь з біточка ў фіат :)
» (No Subject)
Вядома, што найхутчэйшы шлях павысіць заробак -- змена працы. Цікава, ці спрацуе гэта, калі падаць рэзюмэ на адкрытую вакансію ў сваёй жа кампаніі?
» (No Subject)
Я тут пра што думаю... праз імклівае скарачэнне мэтавай аўдыторыі спажыўцоў парадку радзімка ўзялася за вялікі перадкалядны распродаж: і падставы на субсідыярку рэжа па жывым, і спрошчанае падаткаабкладанне вяртае на калясеціўную дзейнасць, і нават скасоўвае ледзь не столп кантрольнай дзейнасці -- "пуцявы ліст".
Колькі ж новых пчолаў мяркуецца заманіць у гэты honey pot?
» (No Subject)
Неяк я гадка ўхмыляюся, калі чытаю пра пакуты тых, каго на мяжы вяртаюць да радзімкі, да роднага ГДН за адсутнасць тэхагляду. Няўжо ж так цяжка датумкаць да аднаго простага і адносна бяспечнага ў крымінальным плане выйсця коштам у 0,1 базавай? :)
» (No Subject)
Я ўжо пытаўся неяк, чаму надомнікам не вяртаюць іхнюю спрадвечную назву, называючы па-чужынску фрылансерамі.
А сёння хацелася б завастрыцца на тым, што гэта за незразумелыя майнінгавыя фермы, калі ў нас ёсць пасконныя абагашчальныя камбінаты з фабрыкамі і майстэрнямі?
» (No Subject)
Гы, гэтым годам са школьнага плана па прамыўцы мазгоў знік пункт пра мерапрыемствы з удзелам папоў у рамках канкардата. А я ж толькі-толькі ўжо быў гатовы ставіць пытанні наконт свецкага характару дзяржаўнай адукацыі ў БССР.
» (No Subject)
Генэзіс калгаснай бяспекі канстытуцыйнага ладу дыктуе рана ці позна наступным крокам быць "справе Вейшнорцаў", бо фармальнага боку набралося ўжо не на адну зорачку на пагонах.
І такі да, фігурантамі будуць не аўтары легенды вучэнняў, а людзі з чаргі за пашпартамі, добраахвотна ўпісаўшыеся ў справу дзеяснага разбурэння тэрытарыяльнай цэласнасці групай асобаў паводле папярэдняй змовы, ці што там яшчэ фантазія падкажа.
» Сы -- сык'юрыці
Школа цэнтралізавана афармляе ў дзяржпрацашчадкасе картку навучэнца разам з асноўнай бацькоўскай. Традыцыйныя анкетныя пытанні наконт дашлюбнага прозвішча маці ў якасці ключавога слова стаяць і ў бацькоўскай частцы анкеты, і ў дзіцёнкавай. І 83% ж напішуць там істотныя для кіравання сваімі іншымі рахункамі звесткі, якія пасля прагледзіць доўгі ланцуг школьнай адміністрацыі разам з іншымі невызначанымі асобамі няяснай матывацыі.
Карацей кажучы, узялі мы для гэтай мэты іншыя галіны радаводу -- няхай брутфорсяць пасля праз рэгістр насельніцтва, калі што :)
» Сервітут
Пра слова "сервітут" я даведаўся, калі быў зусім яшчэ малы, у 1993 годе, пачаўшы працаваць як раз у сажалцы, дзе гадавалася сістэма рэгістрацыі і ўліку маёмасці. Таксама ў тыя ж часы я меў шчасце назіраць супярэчлівыя выразы твараў людзей, якія ўпершыню сустракалі гэтае слова ў размовах і праектах афіцыйных дакументаў.
Здавалася б, па прашэсці часу фактар "гыгы" зышоў зусім на няма, спыніўшыся недзе на ўзроўні жартаў сходнага падабенства слова "канстытуцыя", але жыццё нечакана запатрабавала адраджэння.
А ўсё з-за стаўшай агульным месцам вучылкавай сервільнасці -- як словы ні круці, а акрамя "сервітуткі" нічога не ўтвараецца, каб хутка і ёміста пракваліфікаваць чарговую пачвару. Сёння ў іх агульнадзяржаўная нарада пра ўплыў школьнай формы на паспяховасць.
» (No Subject)
Відавочны перавес прыхільнікаў пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў у розных апытанках сведчыць нам пра тое, што людзі не схільныя разбірацца ў сартах лайна, а аддаюць перавагу зразумелай градацыі: не ведае -- хутчэй за ўсё не ведае -- хутчэй за ўсё ведае -- ведае.
І гэта слушна, бо сённяшнія 5 градацый фактычнай адсутнасці ведаў -- гэта зашмат, а крытэр з'яўлення адзнакі 10 -- гэта ўпіхванне паказчыка "стараннасць" у ацэнку ўласна ведаў.
» (No Subject)
Ну і як доўга яшчэ пратрымаецца мода называць надомнікаў фрылансерамі? Няўжо даўжэй за смузі з мафінамі?
» (No Subject)
Крызіс-крызісам, але спальваць масты радзімка не спяшаецца:
- замест скасавання рэпрэсіўна-фіскальных нормаў (пажарнікі, санітары, гандлёвая інспекцыя) уводзіцца ўсяго толькі мараторыі на адпаведныя праверкі з захаваннем "маніторынгаў" і магчымасці праверкі за перыяд пасля заканчэння адлігі;
- ойцішныя грошы па-ранейшаму можна завесці хіба што танна праз паватэшныя шарагі з асаблівасцямі далучэння да гэтага цырку, а вось пра спрашчэнне працэдуры з выключэннем тонкасцяў паўнаты падаткаабкладання для дробных паступленняў татальнае маўчанне.
Не, так сябе не паводзяць, калі грошаў не стае -- трэба ўсё ж пачакаць, калі прыцісне радзімку мацней.
» Хвілінка высокіх тэхналогій у свеце фінансаў
Наша падатковая прыдбала сабе модную цацку -- тэрмінал электроннай чаргі. Падатковая месціцца ў будынку найбольш адэкватнай функцыянальнай архітэктуры -- перапрыстасаваным дзіцячым садку з бясконцымі калідорамі да кабінетаў. Тэрмінал з табло на ўваходзе, а кабінеты недзе ў нетрах. Калі твой нумар аб'яўляюць на выхад, ты павінен запомніць мэтавы кабінет і паскакаць па ўказальніках мінатаўравай хаты. Менавіта запомніць, бо на квітку пазначаецца толькі мэта наведвання, а не кабінет, дзе яе задаволяць.

У кабінеце табе даводзяць, што неабходна ў іншым кабінеце ўзяць даведку, і вярнуцца да іх без чаргі, бо ўсё роўна нікога няма. Тут мы маем яшчэ адзін крос да тэрмінала. А калі трапляем у кабінет, то сустракаем навіну: квіток толькі на кабінет, а тое, што ўнутры 5 інспектароў і патрэбны табе зараз заняты, сістэма не ўлічвае. Галоўнае тут не выказаць слабасць і не пакінуць кабінет, а дачакацца ўнутры, бо звонку ўжо ўтварыліся жывыя чэргі да асобных інспектароў.

Даведка ўзятая, і мы зноў скочам да тэрмінала, бо за ўсімі прыгодамі забыліся, дзе былі раней, а квіток без нумару і аднолькавыя дзверы без надпісаў. Нарэзаўшы яшчэ сотню метраў, трапляем у кабінет, суседні з тым, дзе былі раней. Там нарэшце падаем паперы і заўважаем, што ўсяго толькі за паўгадзіны ўправіліся ва ўмовах амаль поўнай адсутнасці наведвальнікаў.

Дарэчы, з гэтага году адпраўленне плацельшчыкамі падатковых патрэбаў стала платным -- бланкі для дэкларавання не выдаюць на месцы, а прадаюць.
» (No Subject)
Пасля старадаўняга перамёту аблічыцельнай журналісткі з нарволі ў саўбелку, пасля набыцця выкшталцонай лаўрэаціхай пакояў у эпіцэнтры безгустоўнасці, пасля пагаднення прынцыповых партыйцаў з выбарным месцам па прызначэнні... пасля ўсяго гэтага я не бачу асаблівых прычынаў здзіўляцца масаваму і такому рознастайнаму прысяганню на вернасць цыганскаму табару.
Шчыра кажучы, усе людзішкі -- лайно, але ці ж варта так зарана адмаўляцца ад цывілізаванасці?
» Насустрач ведам
Азнаёміўся ў межах падрыхтоўкі да здачы дзяцей у адукацыю з сайцікам мясцовай школкі-гімназіі.
Ванітоўная ўстанова на першы погляд.
» 42
Ну, зараз-та ужо дакладна засталося меней, чым адбылося, калі абаперціся на статыстыку радавода.
» Бярэм на танны понт
Характэрненькае: страшылка ёсць, але ніводнай спасылкі на нормы заканадаўства. Бо калі спаслацца, то там жа будзе і пра тое, што амаль нікога ўхапіць "на гарачым" немагчыма.
КГК отмечает рост штрафов за покупку акций нерезидентов без разрешения

» 2017 is coming!
За хвіліну да наступлення новага году хацелась бы развітацца з тымі, хто не дажыве да наступнага віншавання, а астатнім пакінуць матывацыйную паштоўку:

» (No Subject)

» (No Subject)
У краіне, поўнай паўузброенымі фармаваннямі праваслаўна-казачай тэматыкі, дзе аўтазакі выязджаюць на аперацыі супраць нацыянальнага руху з рашкаванскім трыкалорам на лабавіку, раптам прынялі рашэнне разгарнуць кампанію супраць пісак-ворагаў народу.
І масоўка ўжо зладжана падпявае: "Бо паглядзіце, да чаго гэта прывяло ў суседзяў!"
Тое, што зараз на вачах адбываецца легітымізацыя жорсткага пераследу разам і за "чумадан-вакзал-расія" з анекдотамі пра абрама з сарай, нікога нібыта і не турбуе. Забыліся на тое, як драпежнік, аднойчы пачаставаўшыся чалавечынай, пасля ніколі ўжо не адмовіцца ад дэлікатэсу. Узгадаюць, праўда, калі адціскаць маёмасць з жыццём стануць за тое, што пад гімн БССР а шостай раніцы не ўскочыў навыцяжку.
» (No Subject)
Вы тут ўсё пра Фідэля, а ў нас-та радзімка таксама да чагосці рыхтуецца ўзмоцнена: на Ўсходніх могілках за лета масава высеклі дрэвы на самай, што ні на ёсць урадавай дзялянцы за нумарам 18 (адмыслоўцы могуць параўнаць з дзялянкай 26, куда амаль кожная дробная ўрадавая жаба можа трапіць без асаблівых складанасцяў).
Чыноўны мор -- гэта заўсёды прагрэсіўна, а тут яшчэ і прагрэс мяркуецца цыклапічнага памера.
» "Людзі працуюць", недзяржаўны варыянт
Небуйная кантора функцыявала з 1992 па 2004 год (ліквідацыю скончылі 1 красавіка, калі што), а вось чарнавікоў з былых дакументаў і на сённяшні дзень яшчэ засталося дзве каробкі. Зараз карыстаюся падатковымі дэкларацыямі за 99 год.
І гэта пры тым, што нешта здавалася ў архіў (ну, там зусім фігня), а значная частка спалілася ў печцы на лецішчы амаль адразу, каб ніколі болей на не тыя вочы не патрапіць.
» (No Subject)
Я ўзгадваю ўсе сентэнцыі пра карысных дурняў, калі назіраю, як прадстаўнікі апошніх ухапіліся за дубіну роўнасці беларускай і расейскай моваў. Замест таго, каб рушыць да абавязку даць інфармацыю на мове тытульнай нацыі, закладваюць сваім "роўнапраўем" міну пад тых, хто б не жадаў расейшчыны ў сваёй дзейнасці ўвогуле.
» (No Subject)
Прынцып абмежаванай адказнасці ў гаспадарчай дзейнасці скончыўся ў БССР вясною 1999-га з прыняццем фантастычнага ў сваёй адмарожанасці рэгламенту рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання з дурнаватымі адносна ўзроўню даходаў памерамі статутных фондаў і непрыкметнай заўвагай пра субсідыярную адказнасць заснавальнікаў і дырэктарата (апроч адкрытых акцыянерных таварыстваў).
Пачатковая ідэя забяспечання наяўнасці поўнага статутнага фонду ў штогадовым балансе была паспяхова сабатаваная эканамічна актыўным насельніцтвам: "апошнія тэрміны" перарэгістрацыі падаўжаліся ўсе наступныя два гады з адначасовым зніжэннем мінімальных памераў статутных фондаў, а мярзотныя прадпрымальнікі ўсё не ішлі ў натарыят і рэгістрацыйныя аддзелы райадміністрацый. Прымусова ж ліквідаваць 60-70% суб'ектаў гаспарадарання ў радзімкі б вельмі хутка развязаўся пупок.
У выніку статутныя фонды сталі факультатыўнымі, дый і ўся рэгістрацыя ўваходу ў бізнэс звялася да прастаноўкі крыжыка ў анкеце, каб хоць неяк заманіць мух у пастку. Бо радзімка сяк-так, але датумкала, што каб накладаць эканамічныя санкцыі, трэба ж мець таго, на каго іх накласці.
Дык я да чаго гэта ўсё: сёння так крычаць пра судовую практыку 100% прызначэння субсідыярнай адказнасці, нібыта апошнія тры пяцігодкі з гакам усё было прапісана ў законе неяк інакш. Не было магчымым абмежаваць стратнасць бізнэсу зверху -- нефіг і пачынаць пад чырвоным сцягам!
» (No Subject)
Бягучая дэнамінацыя ў БССР нагадвае мне свежы рамонт дарогі пад вокнамі:
-- паклалі асфальт
-- наляпілі дохлага мянта па абодва бакі ад пераходу на палову шырыні вуліцы
-- пасля дажджу зрабілі ў адным з мянтоў прапіл шырынёй ў кола, каб лужына магла расцякацца па дарозе, а не ўтварала водасховішча
-- нанеслі разметку з выдзеленай паласой для павароту, асіметрычна падзяліўшы праездную частку; цяпер на паласе павароту мы сустракаем спачатку аднаго дохлага правымі коламі, а праз 10 метраў другога -- левымі
» (No Subject)
У Чарнаўцах вельмі канкурэнтная атмасфера на арэне цемрашальстваў: малы зайшоў у правасрамную царкву ў кепцы, дык адразу ж падляцеў мужык у сукенцы з гоманам: "шапку здымі, тут табе царква, а не сінагога".
» (No Subject)

Хронікі крызісу вымушаюць уласнікаў памяшканняў выкарыстоўваць самыя дзіўныя заманухі. Напэўна, думаюць, што папярэджанне пра наяўнасць цемрашальнага рассадніка больш значнае за тое, што вокны глядзяць строга на поўдзень, а кандыцыянеру няма :)
» (No Subject)
airbnb -- гэта гастраном, у той час як booking -- супермаркет
гэта ўсё, што трэба ведаць у плане зручнасці для карыстальніка
» (No Subject)
А ў нашым калгасе разгортваецца чарговы экшн з паліцы "два миро -- два шапиро".
Гэтым годам раптам падчас вывазу смецця папрасілі не выкідваць шкло з пластыкам. Ну, папрасілі і папрасілі -- колькі там таго шкла на лецішчы за сезон утвараецца, каб ламаць пра тое галаву.
А ўчора на агульным сходзе распавялі пра падводныя плыні. Аказалася, што шыза падзельнага збору смецця перад адпраўкаў на агульную сметніцу дакацілася і да лецішчаў. Шапіра ўжо зрабіў усе справаздачы ледзь не ў мінулым годзе, калі прыпякло, і зараз на месцах рыюць зямлю носам, каб адпавядаць; даводзяць планы да таварыстваў па ўсталёўцы трох кантэйнераў.
Савецкая ўлада, трэба заўважыць, тут і падавілася ўласнай сквапнасцю: па 4 соткі нарэзала, так што нават супрацьпажарныя нормы па размяшчэнні будынкаў былі адціснутыя ў бок. Зараз жа на прапановы пра пляцоўку пад кантэйнеры мае адказ у выглядзе санітарнай фігі: не бліжэй за 20 метраў да будынкаў: давайце зямлю, якой няма.
Але ж патрэбны і суцяшальны кампраміс: раз-другі на сезон будзе замаўляцца вываз адмысловага смецця, таму, каб усё выглядала належна, моцна прасілі рыхтаваць смецце да падзеі.
Дарэчы, са шкла прымаюць толькі бутэлькі-банкі, аконнае шкло ў залік не ідзе.
А дзе ж тут другі Шапіра, спытаецца чытач. А другі Шапіра быў старшыней таварыства гадоў 30 таму, шмат якога добраўпарадкавання прабіў, якім сёння карыстаюцца на зайздрасць суседзям.
Error running style: S2TIMEOUT: Timeout: 4, URL: kong-en-ge.livejournal.com/ at /home/lj/src/s2/S2.pm line 531.