Kong En Ge ([info]kong_en_ge) wrote,
@ 2008-01-10 14:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current mood: nostalgic
Entry tags:пра сябе, прафесія

Вось гэтым навеяла адзін успамін.

Недзе ў 1996 годзе, калі я дэ-факта стаў вядучым распрацоўшчыкам канторы, мы перайшлі ад эксперыментальных спробаў да практычнай распрацоўкі праграмаў пад 32-bit Windows, поўнасцю змяніўшы структуру праектаў і з большага пазбавіўшысь найбольш пачварнай спадчыны працэдурнага праграмавання пад ДОС; не поўнасцю, канешне, нешта з жудаснага не здолелі вынішчыць па сённяшні дзень, але зараз не пра гэта.
Пакуль перапісваўся базавы функцыянал, закладваліся асновы інтэрфейсных рашэнняў на наступнае дзесяцігоддзе, і адной з пераасэнсаваных функцыяў было вымярэнне адлегласцяў. Трэба было знайсці спосаб добра абазначыць курсор чарговай кропкі з відавочным hot-point'ам. Маляваць я не ўмею зараз таксама ж, як і 12 гадоў таму, і з гэтай прычыны ў якасці шаблону быў gпрадказальна выбраны адзін з сімвалаў з wingdings O. Аднак, мне неяк не спадабалася вялікая колькасць белага фону на сцягу, таму -- узяўшы у рукі Resource Workshop, я дамаляваў кантрастную чорную палоску: .
Тагачасны дырэктар на ўсялякі выпадак адразу выдаў порцыю страху: "Ці не вельмі моцна мы падставімся з такім курсорам?" На што я адказаў: "Ну, можа перагледзім падыход," -- і пакінуў усё як ёсць.
Недзе тады жа ж быў напісаны і прададзены нейкі софт у розныя месцы, з якімі мы пасля болей не кантактавалі з розных прычынаў. І вось недзе з года два таму тэлефануе нам прадстаўнік сяброўнай кампаніі з аднаго абласнога гораду і распавядае, што тая старадаўняя сафціна ўсё яшчэ эксплуатуецца і трапіла на вочы камусці з чыноўнага кіраўніцтва, якое закаціла сапраўдную гістэрыку: "Як?! Хто дазволіў?! Чаму іх не зачынілі?!" Кажуць, што тамашнія IT-спецы выконвалі стойку на вушах, падбіраючы больш ідэялагічна вытрыманы курсор. На жаль, у той час софт яшчэ дапускаў магчымасць унясення зменаў у рэсурсы, бо іначай мне было б цікава паразмаўляць з панікёрам на тэму: "А што там убачылі вы і колькі гатовы заплаціць за адмысловыя змены?"




(30 comments) - (Post a new comment)


[info]vsevolod_volkov
2008-01-10 12:20 pm UTC (link)
Да-а, такие вещи заранее продумывать надо :- ) и вносить в конструкцию на перспективу.

(Reply to this) (Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 12:28 pm UTC (link)
Недзе з 1999 году ўнесці змены ў гатовы прадукт амаль немагчыма :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]vsevolod_volkov
2008-01-10 01:13 pm UTC (link)
Прячьте в новые продукты профиль Путина. Пригодиццо.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 01:16 pm UTC (link)
Думаю, правильнее прошивать гимн, писанный Глинкой :)

(Reply to this) (Parent)


[info]silverrebel
2008-01-10 12:21 pm UTC (link)
Курсор у выглядзе літары "О"? 8)

(Reply to this) (Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 12:27 pm UTC (link)
А нефіг праглядаць праз некашэрны браўзер :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]silverrebel
2008-01-10 12:40 pm UTC (link)
Вай мэ! Р. р. Кацнерык карыстаецца ІЕ? Куды-ткі коціцца гэты сьвет, га?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]true_hans
2008-01-10 01:15 pm UTC (link)
Хе-хе. Як і 83% юзераў.

(Reply to this) (Parent)

:)
[info]mr_st
2008-01-10 01:18 pm UTC (link)
+1

(Reply to this) (Parent)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 01:21 pm UTC (link)
затое ўсім будзе зразумела, якія перспектывы ў CityInfo пад пінгвінукс

(Reply to this) (Parent)


[info]urjaby
2008-01-10 08:13 pm UTC (link)
А нифиг падкладаць некашэрныя курсоры!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 08:15 pm UTC (link)
Ща в рожу-то как плюну за такие слова!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]urjaby
2008-01-10 08:45 pm UTC (link)
Куда, простите, родить-то ви хотите?

(Reply to this) (Parent)


[info]eu3eu
2008-01-10 02:02 pm UTC (link)
У выглядзе лiтары Z!

(Reply to this) (Parent)


[info]belnetmon
2008-01-10 12:28 pm UTC (link)
цудоўна!!

(Reply to this) (Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 12:32 pm UTC (link)
"Фобіі мясцовага начальства ў малюнках і апавяданнях", выданне дзесятае стэрэатыпнае.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]vasilypavlik
2008-01-10 06:36 pm UTC (link)
Памятаеце, рэббе? Я, калiсцi, пачынаў ламаць вашую CityInfо'ў менавiта са зламання курсораў да праграмы. Цудоўны час, цудоўныя мары. Але ж ведаеце, рэббе. Хук на FindResourceEx() дазваляе cтвараць i не такiе цудоўныя справы.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-10 06:42 pm UTC (link)
Рэбе, залазьце ўжо хутчэй на шкаф -- адтуль лепей бачна! І на пушку на вераб'ёў не забудзьцеся!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]vasilypavlik
2008-01-10 07:07 pm UTC (link)
Навошта? FindResourceEx() дазваляе зрабiць даволi цiкавыя рэчы. Падмена ўсялякiх LoadBitmap() ды LoadImage() працуюць на адзiн-два. Але ж FindResourceEx() - гэта базавы функцыанал.

(Reply to this) (Parent)

абсолютный террор
[info]axexa
2008-01-10 12:58 pm UTC (link)
когда придет зенон, все будут расстреляны.

вообще все.

(Reply to this) (Thread)

Re: абсолютный террор
[info]kong_en_ge
2008-01-10 12:59 pm UTC (link)
Кто же тогда расстреляет Зянона?!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: абсолютный террор
[info]axexa
2008-01-10 01:02 pm UTC (link)
а это -- парадокс зянона.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: абсолютный террор
[info]kong_en_ge
2008-01-10 01:06 pm UTC (link)
так и думал, что засада будет!

(Reply to this) (Parent)


[info]wal_de_maar
2008-01-10 01:53 pm UTC (link)
:) у мяне тэж халенрнае О, а што павінна быць?

(Reply to this)


[info]guamoka
2008-01-10 01:54 pm UTC (link)
мда. как в том анекдоте: "...а вы про кого подумали, товарищ Берия?"

(Reply to this)


[info]guamoka
2008-01-10 01:58 pm UTC (link)
кстати, блин, глюкодром. во френдленте флажок, как и положено. когда заходишь в пост, появляется О и вообще весь шрифт поста.

(Reply to this) (Thread)


[info]forever_live
2008-01-23 01:00 pm UTC (link)
Кстати, враги сообщают, в мозилке 3-бета2 буква видна нормально.

(Reply to this) (Parent)


[info]kurt_bielarus
2008-01-11 01:20 pm UTC (link)
Добрая гісторыя:)

(Reply to this) (Thread)


[info]kong_en_ge
2008-01-14 11:08 am UTC (link)
Неяк збяруся з духам, распавяду жахі фінансавай дзейнасці сярэдзіны 90-х :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zubryauhen
2008-01-16 10:05 am UTC (link)
Гэта было б вельмі цікава ад Вас такое пачуць. На самой справе. Вельмі цікава. Будзем чакаць.

(Reply to this) (Parent)


(30 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…